Палабская моваПала́бская мо́ва — вымерлая заходнеславянская мова. Палабская мова была найбольш блізкая да польскай і разам з ёю, кашубскаю і вымерлаю славінскаю адносіцца да т.зв. ляхіцкіх моў[1]. Была пашырана да 1-й палавіны 18 ст. па левым беразе ракі Лабы (Эльба; цяпер тэрыторыі зямлі Ніжняя Саксонія, Германія). Адметныя рысы палабскай мовы: захаванне насавых галосных, аорыста і імперфекта, рэштак парнага ліку, рухомы націск, спрашчэнне скланення, вялікая колькасць нямецкіх запазычанняў у лексіцы і інш. Пісьменства не мела, але ў 17—18 ст. было складзена некалькі слоўнікаў і запісаны некаторыя тэксты на палабскай мове. Асноўныя помнікі палабскага пісьменства — нататкі палабскага селяніна Я.П.Шульцэ і нямецка-палабскі слоўнік К. Хеніга на 5 тыс. слоў. Сярод даследчыкаў палабскай мовы — Т. Лер-Сплавінскі, К. Палянскі (этымалагічны слоўнік палабскай мовы), А. Я. Супрун і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia