Будынак сярэдняй школы № 4
Буды́нак сярэ́дняй шко́лы імя́ С. М. Кі́рава — збудаванне ў Мінску, якое месціцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 11. Пабудаваны ў 1936 годзе з цэглы (архітэктар Герасім Якушка) у стылі постканструктывізму[1]. ГісторыяУ сярэдзіне 1930-х гадоў ў БССР ажыццяўлялася паскоранае і пашыранае будаўніцтва, якое характарызавалася пошукам новых архітэктурна-планіровачных вырашэнняў. Будынак школы імя Кірава ёсць адным з прыкладаў такіх пошукаў. ![]() У 1979 годзе крыло, што выходзіць на вуліцу Кірава, было падоўжанае. Да асноўнага прыбудаваны новы 6-павярховы корпус (архітэктары Віктар Карака і Вячаслаў Шалкоўскі), дзе размясціліся фізкультурны і актавы залы, басейн. АрхітэктураЧатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка выступае паўкруглым эркерам з каланадай на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў і галоўным уваходам. Рэзкае паніжэнне рэльефу па вуліцы Кірава абумовіла патрэбнасць цокальнага паверха, дзе былі размешчаныя майстэрні, гаспадарчыя памяшканні. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Тры лесвічныя клеткі па тарцах і ў цэнтральнай частцы будынка даюць сувязь паміж паверхамі. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia