5 чэрвеня — бюст Івану Хруцкаму ў Наваполацку, каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[1].
5 снежня — скульптура «Дзядзька Антось» на Заходнем рынку ў Мінску. Скульптары Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя. Архітэктар Максім Лебядзеў[2].
14 сакавіка — 1 красавіка: выстаўка MUZA творчага аб’яднання МАRТ у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Удзельнікі выстаўкі: Алег Захарэвіч (куратар творчага аб’яднання), Уладзімір Канцадайлаў (куратар выставы), Сяргей Сотнікаў, Віктар Шылко, Алена Гурына, Лілія Кулянёнак, Алег Кастагрыз (Віцебск), Юрый Якавенка і Сяргей Грыневіч (Гродна)[18]
15 красавіка: у рамках выстаўкі «Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка» адбыўся круглы стол па тэме «Праблемы і перспектывы развіцця сучаснага мастацтва шкла, керамікі і эмалі ў краінах СНД» з удзелам прадстаўнікоў Елагінаастраўскога палаца-музея рускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інтэр’ера XVIII—XX стст., Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
май — у Вілейцы ля кінатэатра «Мір» была усталявана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная памяці беларуска-польскага мастака-авангардыста Уладзіслава Страмінскага. Кампазіцыю з элементамі ўнізму, якая сімвалізуе творчасць Страмінскага, выканалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Ініцыятар пленэра, у межах якога стваралася кампазіцыя, загадчык кафедры скульптуры мастацкага факультэта гэтай ВНУУладзімір Слабодчыкаў[26].
8 жніўня — 15 верасня: выстаўка «Выратаваныя каштоўнасці» са збору Музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» — філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, на якой прадстаўлены некалькі дзясяткаў твораў заходнееўрапейскага, усходняга і рускага мастацтва — іканапіс і мастацкае ліццё, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі XV—XX стагоддзяў, прадметаў з каштоўных металаў, а таксама твораў мастацтва краін Усходу і Заходняй Еўропы. Дапаўнялі экспазіцыю творы сакральнага мастацтва — узоры растоўскайфініфці, рускага меднага ліцця і рарытэтныя кніжныя выданні[40]
Святы Прападобны Ніфант. Кан. XIX — пачатак XX ст.
30 жніўня — 30 верасня: выстаўка «Родам з мястэчка», прысвечаная юбілеям знакамітых ураджэнцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру — 90-годдзю Шымона Перэса, дзявятага, дзеючага, прэзідэнта краіны і 100-годдзю Менахема Бегіна (1913—1992), сёмага прэм’ер-міністра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
5 верасня: адкрыццё выстаўкі жывапісу Аляксея Хацкевіча «D.A.R.», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
6 верасня — 21 верасня: выстаўка твораў Надзі Букі «Без межаў», галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
14 верасня — 19 кастрычніка: выстаўка з фондаў Вілейскага краязнаўчага музею «З Вілейкі з каханнем», Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва
19 верасня — 29 верасня: выстаўка жівапісу і графікі «Гарадскія матывы Аляксандра Пуцейкі», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
23 кастрычніка: адкрыццё выставаўкі «Выпадкова з мэтай». У праекце былі прадстаўлены фотаздымкі невядомай Каліфорніі спадара К., Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
23 кастрычніка — 6 лістапада: выстаўка жывапісу «Тры погляду — адзін свет». Рыгор, Наталля і Галіна Івановы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
31 кастрычніка — адкрыцце выстаўкі Літоўскага кінаплакату ў Музее беларускага кіно, Мінск
22 лістапада — 14 снежня: «Пейзажыццё», калектыўная выстаўка жывапісу, галерэя «ЛаСандр-Арт», Мінск. Удзельнікі — беларускія мастакі Аляксандр Грышкевіч, Валянцін Губараў, Уладзімір Канцадайлаў, Ілона Касабука
23 лістапада — адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў Рагачове, прысвечанай згушчанаму малаку і 75-годдзю ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат». Скульптура вышынёй каля чатырох метраў, якая з’яўляецца дакладнай копіяй сіне-блакітны банкі згушчанага малака, выканана ў антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла. Аўтар твора — мастак-манументаліст, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык, які выйграў конкурс эскізаў[49]
26 лістапада — 15 снежня: ІІ-я Трыенале сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «БелАртДэко — 2013», Палац мастацтва, Мінск
26 лістапада — 15 снежня: мастацкая выстаўка «100 год беларускаму плакату», прысвечаная 100-годдзю з дня выхаду першага друкаванага беларускага плаката, Палац мастацтва, Мінск[50]
29 лістапада — 14 снежня: арт-праект «Н2О», прысвечаны міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва, Галерэя «Універсітэт культуры», Мінск