1891 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва![]() 1891 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. Падзеі![]() У 90-я гады ХІХ стагоддзя ў Мінск пераехалі жыць многія прафесійныя мастакі: Васіль Маас, акварэліст Эраст Сукоўскі, баталіст А. М. Папоў, а пазней Якаў Кругер, Л. Альпяровіч, І. Яроменка, Б. Адамовіч. Большасць з іх былі выхаванцамі расійскай Акадэміі мастацтваў, астатнія атрымалі мастацкую адукацыю ў рысавальных школах Масквы, Пецярбурга, Вільні, Кіева і Адэсы. Мастацкае жыццё ў горадзе актывізавалася. Васіль Маас, выпускнік Акадэміі мастацтваў, служыў архітэктарам губернскага кіравання. Добра разумеючы, што адсутнасць мастацкіх навучальных устаноў у Мінску зачыняла шлях у мастацтва асноўнай масе мясцовай таленавітай моладзі, ён арганізаваў у Мінску малявальную школу па тыпу адэскай, якая лічылася тады лепшай. Для збору сродкаў зладзілі выставу карцін з прыцягненнем мясцовых мастакоў. Адкрылася яна 24 мая 1891 года ў залах Дваранскага сходу. Было прадстаўлена каля 100 карцін, у ліку якіх знаходзіліся творы Артура Бартэльса, Яна Матэйкі, І. Айвазоўскага, Эраста Сукоўскага, Яраслава Тышыньскага , Мяшчэрскага. Эраст Сукоўскі экспанаваў на выстаўцы 18 эцюдаў у пейзажным і бытавым жанрах, у тым ліку пейзажы Палесся, возера Свіцязь: «Дарога ў палескіх балотах пад час завірухі», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь» і іншыя[1]. Гэта была першая выстаўка прафесійнага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ва ўсёй Беларусі. Яна паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў. Аднак выстаўка не мела таго поспеху, на які разлічвалі арганізатары. Пасля пакрыцця выдаткаў засталася нязначная сума. У канцы 1891 В. Ф. Маас стварыў мастацка-сталярную майстэрню, у якой не толькі бясплатна выкладаў, але і выдаваў вучням штотыдзень па 50 капеек са сваіх сродкаў, каб даць ім магчымасць хадзіць на заняткі. Для майстэрні было выдзелена памяшканне пры летнім тэатры ў гарадскім садзе. З надыходам летняга тэатральнага сезона майстэрня пазбавілася памяшкання і з-за адсутнасці грошай на наём іншага спыніла існаванне[2]. З’явіліся
Нарадзіліся
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia