сакавік — «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku». У Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска» адбылася буйная мастацкая выстаўка, аналагаў якой яшчэ не было ў Беларусі. Удзельнічалі 47 мастакоў і 166 твораў мастацтва, у тым ліку плакаты, архітэктурныя праекты і ювелірныя вырабы. Куратарам выстаўкі быў скульптар Яраслаў Тышынскі, які даваў ўрокі малявання ў сем’ях Ваньковічаў, Прушынскіх і Чапскіх. Рэпартаж (у тым ліку і фота) для сакавіцкага нумару часопісу Tygodnik Wileński рабіў Ян Булгак, «бацька беларускай і польскай фатаграфіі»:
Мінск здолеў самастойна арганізаваць добрую мастацкую выставу — лаканічную, вытрыманую ў добрым шляхетным стылі. Мінск — не пасіўны прымальнік чужых, імпартаваных мастацкіх збораў, а ініцыятар і творца — паказвае грамадству ўласныя скарбы, працы мастакоў роднай Літвы, зборы мясцовых аматараў і эстэтаў.
Асноўным акцэнтам экспазіцыі стаў твор Фердынанда Рушчыца «Nec Mergitur» (1905), цяпер гэты твор экспануе Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Таксама вядомы імёны яшчэ некалькіх удзельнікаў выстаўкі: Атон Краснапольскі, Багуслаў Адамовіч, Генрых Вейсенгоф, Алена Ромер. Таксама экспанавалася 18 фатаграфій самога Яна Булгака, палова з якіх «была выкананая ў складанай тэхніцы: афортны друк з ужываннем маслянай фарбы і дадатковай апрацоўкай фатаграфіі пэндзлем»[1].
Пейзажыст Зянон Ленскі дэманстраваў эцюд «З венецыянскіх матываў», рэпрадукцыю якога прыводзіць «Tygodnik Wileński» (1911, № 4, с. 4)[2].
Вацлаў Пятровіч Федаровіч (нар. 1848), краязнавец, калекцыянер. Член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Паводле інвентару за 1923 год, калекцыя складалася з 1972 назваў і ўключала больш за 7000 прадметаў. Зараз у фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца толькі троху больш за 200 прадметаў са збору Вацлава Федаровіча
↑Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 151. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.