22 (песня Тэйлар Свіфт)
«22» — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 12 сакавіка 2013 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100. Інфармацыя«22» была запісана як паўнавартасная поп-песня, якая пачынаецца з рэзкага акустычнага гітарнага рыфа, што пераходзіць у дыска, баблгам-поп і дэнс-поп на прыпеве[1][2][3]. На момант стварэння песня з'яўлялася адной з самых нестандартных у кар'еры спявчакі. Пасля самастойнага напісання альбома «Speak Now» яна вырашыла супрацоўнічаць з рознымі аўтарамі песень і прадзюсарамі для «Red», каб выйсці за рамкі свайго гучання. Лірычна трэк апісвае радасць і бесклапотнасць 22-гадовага ўзросту[4]. Дзякуючы сваёй прыхільнасці да пэўнай даты, з цягам часу песня ператварылася ў культурны феномен. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Трэк планавалі даслаць на радыё ЗША 5 сакавіка 2013 года, але прэм'еру адсунулі на адзін тыдзень, да 12 сакавіка. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся яшчэ пазней, 31 сакавіка. Разам з ім выйшаў эксклюзіўны абмежаваны тыраж індывідуальна пранумараванага CD-сінгла. Ён прадаваўся і сам па сабе, і разам з гастрольнымі таварамі. Пасля выхаду «22» атрымала станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія пахвалілі запамінальную мелодыю і поп-пастаноўку[5]. Песня дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100, стаўшы шостай песняй з «Red», якая дасягнула топ-20 у ЗША. Кампазіцыя таксама трапіла ў дзясятку лепшых сінглаў у многіх краінах свету. Музычнае відэа было знята ў Малібу, штат Каліфорнія. Згодна з сюжэтам, Свіфт весяліцца на вечарыне са сваімі сябрамі. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэдлер[6]. Патаемнае пасланне — «Дыяна Эшлі Клэр Селена». Чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia