Should’ve Said No (песня Тэйлар Свіфт)
«Should've Said No» (бел. «Павінны быў адмовіць») — пяты, апошні, сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift», выпушчаны 18 мая 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар. У ЗША яна атрымала плацінавы статус.[1] ІнфармацыяТэйлар напісала гэтую песню ў шаснаццаць гадоў, калі хлопец, з якім яна сустракалася, здрадзіў ёй. Пазней спявачка расказала, што ў той час яна сапраўды была вельмі злая і раз’юшаная з-за свайго каханага і бачыла рашэнне у музыцы, таму і пачала ствараць песню. Таксама Свіфт паведаміла, што ў час напісання кампазіцыі ў яе было сапраўднае натхненне, таму большую частку песні яна напісала за пяць хвілін. Акрамя таго, спявачка парўнала «Should've Said No» з іншай песняй з альбома «Taylor Swift» — « Picture to Burn». Сінглам кампазіцыя стала 18 мая 2008. Яна дасягнула 33 месца ў US Billboard Hot 100 і першага — у US Hot Country Songs.[2] У Новай Зеландыі яна дабралася да 18 месца.[3] Відэакліп на песню Тэйлар знімаць не стала. Патаемнае пасланне — «Sam, Sam, Sam, Sam, Sam, Sam» (бел. «Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм») — імя каханага спявачкі. Версіі
ЧартыЧарты
Гадавыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia