Everything Has Changed (песня Тэйлар Свіфт)
«Everything Has Changed» (бел. «Усё змянілася») — шосты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Эдам Шыранам. Артысты самі напісалі песню, а з прадзюсіраваннем ім дапамог Бутч Уокер. Афіцыйны рэліз адбыўся 16 ліпеня 2013 года пад лэйблам Big Machine[1]. Песня атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў, якія крытыкавалі сэнсу песні. Сінгл дэбютаваў з 32 пазіцыі ў Billboard Hot 100 і трапіў у топ-10 чартаў Бельгіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Everything Has Changed» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый. ІнфармацыяПесня была напісана на батуце ў двары Тэйлар, з яблычным пірагом і джэмам, прыкладна за 20 хвілін. Па словах Эда, пісаць песню было вельмі проста і Тэйлар амаль сама справілася з тэкстам, а ён толькі змяніў некаторыя яго часткі. Калі Свіфт спрачалася з Шырнам наконт таго, які акорд будзе гучаць лепш, у якасці аргументу яна паказала на сваю паліцу з ўзнагародамі, але Эд у выніку ўсё роўна настаяў на сваёй версіі. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
«Everything Has Changed» — гэта кантры-балада з элементамі поп- і фолк-музыкі, у якой спяваецца пра «жаданне ведаць свайго каханага лепш»[2]. Акрамя «Everything Has Changed» Тэйлар і Эд напісалі яшчэ дзве песні, адну з якіх нават запісалі ў студыі. Кліп на песню выйшаў 6 чэрвеня 2013 года[3]. Сюжэт відэа разгортваецца вакол дзяцей, якія пазнаёміліся ў школьным аўтобусе і правялі ўвесь дзень разам. Бацькамі галоўных герояў выступілі Тэйлар і Эд. Патаемнае пасланне — «Порт Гіаніс». Крытычныя водгукі«Everything Has Changed» атрымала змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў. Billboard апублікаваў строгае меркаванне, раскрытыкаваўшы тэкст і пахваліўшы з'яўленне Шырана ў дадзеным трэку[4]. Digital Spy напісали, што музычны стыль атрымаўся «манерным», а сам трэк «пакінуў іх з цеплынёй і недакладным адчуваннем, што адбываецца досыць рэдка ў наш час»[5]. NME пакінули негатыўны водгук на кампазіцыю, напісаўшы, што «расчараваны цалкам»[6].
Версіі
Чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia