Fearless (песня Тэйлар Свіфт)
«Fearless» (бел. «Бясстрашны») — пяты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 3 студзеня 2010 пад лэйблам Big Machine.[1] Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз і Хілары Ліндзі. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 9 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 10 пазіцыю ў кантры-чарце.[1] На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацый у Амерыцы. ІнфармацыяПесня была напісана ў маі 2006 года. Але яна ніколі не прызначалася для дэбютнага альбома, таму што Тэйлар лічыла, што яна не падыходзіць да тэмытэкі пласцінкі.[2] Тэйлар і Ліз Роуз пачала пісаць песню разам, але потым паклікалі Хілары Ліндзі, каб яна дапамагла ім скончыць яе. Ліндзі пазней апавядала, што як толькі яны скончылі напісанне, яны ведалі, што песня будзе для другога альбома. Тэйлар казала, што гэтая песня аб лепшым спатканні, якое ёй яшчэ толькі мае адбыцца. Тэйлар Свіфт апавядала сайту «That’s Country»:
Пазней спявачка вызначыла «Fealress» як песню "аб выдатным першым спатканні, калі ўсе твае сцены бурацца, і ты бясстрашна ўлюбляешся". Першапачаткова песня была выкарыстана як прома-сінгл, але 3 студзеня 2010 года стала паўнапраўным пятым сінглам з аднайменнага альбома. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 9 месца ў галоным хіт-парадзестала №10 ў кантры-чарце. У якасці кліпа была выкарыстана відэа-нарэзка з тура «Fearless Tour». Патаемнае пасланне — «I Loved You Before I Met You» (бел. «Я кахала цябе да таго, як сустрэла»). Версіі
ЧартыШтотыднёвыя чарты
Выніковыя гадавыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia