«Back to December»(бел. «Назад у снежань») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт у падтрымку яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 15 ноября 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. Сінгл увайшоў у дзесятку лепшых хітоў у Канадзе, дзе мае залаты статус, і ЗША, дзе стаў двойчы плацінавым.
Інфармацыя
«Back to December», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова песня з’яўлялася прома-сінглам, але 15 лістапада 2010 афіцыйна выйшла як другі сінгл у падтрымку альбома[1]. Кампазіцыя прысвечана аднаму з каханых Тэйлар — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму по сазе Змярканне[2][3].
Песня атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў: "Rolling Stone"[4], Slant Magazine[5], "Roughstock"[6], "The Oxonian Review"[7], "New York Post"[8], Sputnikmusic[9], Engine 145[10], Country Universe[11].
"Back to December" — першы раз, калі я прашу прабачэння ў каго-небудзь з дапамогай песні. Чалавек, пра якога я напісала яе, заслугоўвае гэта. Песня аб тым, хто быў неверагодным са мной, проста ідэальным для мяне ў адносінах, а я была вельмі бяспечная ў дачыненні да яго, так што гэта словы, якія я б сказала яму. Ён заслугоўвае, каб пачуць іх. Ты вучышся таму, як весці сябе з людзьмі ў адносінах, і часам ты робіш гэта занадта позна. Калі казаць пра мяне, то я праматваю ўсё ў галаве зноў і зноў, думаючы пра тое, што магло адбыцца па-іншаму. Гэтая песня выказвае шкадаванне. Часам кожны твой голас у галаве крычыць: "Табе трэба папрасіць прабачэння. Ты паставілася да гэтага дрэнна. Ты зрабіла камусьці балюча".
У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл увайшоў у топ-10, апынуўшыся на 6 месцы. У кантры-чарце Hot Country Songs пікам псені стала 3 прыступка. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 26 пазіцыі, а ў Новай Зеландыі — 24.
У выніковым гадавым кантры-чарце Hot Country Songs 2011 года песня апынулася на месцы № 38[12] і дасягнула пазіцыі № 74 у мультыжанравым амерыканскім хіт-парадзе Bilboard Hot 100. Гэта адзіная песня з альбома «Speak Now», якая ўвайшла ў выніковы гадавы чарт таго года[13]. Да лістапада 2014 года наклад «Back to December» дасягнуў 1,9 мільёнаў копій у ЗША[14] і каля 40 тысяч — у Канадзе.
Кліп быў зняты ў снежні 2010 года і выпушчаны 3 студзеня 2011 года. Рэжысёрам выступіў Ёан Лімойн.
Патаемнае пасланне — «Tay» (бел. «Тэй» — вытворная форма імя "Тэйлар").
↑Jonathan Keefe. Taylor Swift Speak Now(нявызн.). Slant Magazine (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
↑Stephen M. Deusner. Taylor Swift – 'Back To December'(нявызн.)(недаступная спасылка). Engine 145.com (29 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2014. Праверана 9 снежня 2010.