1989 — пяты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 27 кастрычніка 2014 пад лэйблам Big Machine. Свіфт прадставіла будучую пласцінку як свой «першы задакументаваны афіцыйны поп-альбом», які прадставіў новы музычны стыль, які адрозніваецца ад ранніх работ выканаўцы ў жанры кантры. Дыск дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 з тыднёвымі продажамі ў 1,2 мільёна копій, ўшто дапамагло яму адразу ж усталяваць некалькі рэкордаў у чартах Billboard. Свіфт стала першым выканаўцам у гісторыі, які тры разы запар прадаў звыш мільёна асобнікаў свайго альбома за дэбютны тыдзень продажаў. «1989» правёў 24 тыдні запар у лепшай пяцёрцы чарта Billboard 200. Да лютага 2016 тыраж пласцінкі склаў 5,750,000 копій у ЗША.[1] У Канадзе альбом дэбютаваў на першым месцы ў Canadian Albums Chart з накладам у 107 000 копій.[2] У другі тыдзень альбом застаўся на першым месцы з тыражом 37 000 копій.[3] Па выніках года альбом стаў у Канадзе бэстсэлерам года з накладам у 314,000 копій.[4] У Вялікабрытаніі «1989» з тыражом у 90 000 копій у першы тыдзень адразу стаў № 1 у UK Top Chart. Агульнасусветны наклад дыска склаў больш за 8,6 млн копій[5][6], з якіх 6 мільёнаў было прададзена ў 2014 годзе.[7]
Стварэнне і рэліз
Свіфт пачала планаваць праект у 2013 годзе і прыступіла да працы непасрэдна ў 2014 у супрацоўніцтве са шведскімі прадзюсарамі Максам Марцінам і Шалбэкам. У лістападзе таго ж года ў інтэрв’ю часопісу Billboard спявачка паведаміла наступнае: «У альбом увойдуць сем ці восем песень, якія я хачу запісаць. Гэта ўжо перарасло ў новы гук, і гэта ўсё тое, што я хачу вам сказаць». Пазней да працы над альбомам далучыліся Дайан Уорэн, Джэк Антонаф і Райан Тэдар, а колькасць планаваных песень павялічылася да трынаццаці.[8] У хуткім часе было абвешчана, што спявачка канчаткова вырашыла перайсці ад кантры да попу і «1989» будзе яе «першым задакументаваным афіцыйным поп-альбомам».
За апошнія некалькі гадоў я прачыналася не проста з жаданнем, а з патрэбай стварыць новы стыль музыкі. Мне трэба было змяніць спосаб апавядання сваіх гісторый і спосаб іх гучання. Я слухала шмат музыкі таго дзесяцігоддзя, у якое нарадзілася, і прыслухоўвалася да сваёй інтуіцыі. Гэта дзейсны метад. Я таксама напісала іншую сюжэтную лінію, якая адрозніваецца ад тых, пра якія я апавядала вам да гэтага. Спадзяюся, вы ведаеце, што менавіта вы падштурхнулі мяне да змен, да "1989"...
Рэліз альбома адбыўся 27 кастрычніка 2014 года пад лэйблам Big Machine. Дыск адразу стаў неверагодна папулярным і прыцягнуў да сябе ўвагу і слухачоў, і крытыкаў.
«1989» быў сустрэты станоўчымі водгукамі ад музычных крытыкаў, атрымаўшы сукупую ацэнку 76/100 на сайце «Metacritic» на аснове 28 прафесійных рэцэнзій.
Альбом стаў першым у спісе «The 10 Best Albums of 2014» часопіса «Billboard»[28] і спісе «20 Best Albums of 2014» часопіса «Cosmopolitan».[29] Часопіс «Rolling Stone» паставіў альбом на дзясятае месца у сваім спісе «50 Best albums», а таксама на другі радок у спісе «20 Best Pop Albums of 2014».[30][31] Выданне «Digital Spy» паставіла дыск на другое месца у «Top Albums of 2014».[32] Часопіс «Drowned In Sound» назваў альбом трэцім лепшым альбомам 2014 года[33], у той час як часопіс «American Songwriter» паставіў «1989» на чацвёртае месца ў сваім спісе «Top 50 Albums of 2014»,[34] а
часопіс «TIME» уключыў яго ў свой рэйтынг «Top 10 Best Albums of 2014».[35]
У красавіку 2015 года падчас уручэння прэмій на цырымоніі «Billboard Music Awards» «1989» атрымаў ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы альбом», а 30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі MTV VMA Свіфт перамагла ў 4 намінацыях.[48] 7 снежня 2015 года Тэйлар была намінавана на прэмію Грэмі ў 7 катэгорыях, у тым ліку: запіс года («Blank Space»), песня года («Blank Space»), альбом года («1989»), лепшае сольнае поп-выступленне («Blank Space»), лепшае поп-выступленне ў дуэце/групай («Bad Blood»), лепшы вакальны поп-альбом («1989»), лепшы музычны кліп («Bad Blood»). Спявачка атрымала перамогу ў трох з іх: «Альбом года» (Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая двойчы атрымала ўзнагароду ў гэтай намінацыі), «Лепшы музычны кліп» і «Лепшы вакальны поп-альбом».[49] Таксама спявачка перамагла яшчэ ў многіх іншых прэміях.
У маі 2016 года Тэйлар уручылі спецыяльную ўзнагароду — «Taylor Swift Award на BMI Pop Awards». Гэта быў другі выпадак у гісторыі гэтай прэміі, калі артысту прысудзілі падобную ўзнагароду. У 1990 годзе яе ўпершыню атрымаў Майкл Джэксан.
Сінглы
Першым сінглам з «1989» стала песня «Shake It Off». У хіт-парадзе Billboard Hot 100 (ЗША) сінгл дэбютаваў на першым месцы з лічбавымі продажамі ў 544 000 адзінак у першы тыдзень. Трэк паказаў лепшы вынік тыднёвых продажаў 2014 года і чацвёрты ў гісторыі. Музычны відэакліп быў зняты амерыканскім рэжысёрам Маркам Романакам і выпушчаны 18 жніўня 2014 года, адначасова з рэлізам сінгла.[50] Ён быў зняты за тры дні ў чэрвені 2014 года ў Лос-Анджэлесе[51]. Марк Романак, адказваючы на заўвагі крытыкаў, назваў кліп на «Shake It Off» сатырычным зліццём розных стыляў і клішэ, папулярных у наш час.[52][53][54] На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп набраў больш за 1,6 млрд праглядаў[55]. Тэйлар Свіфт ўпершыню прадставіла «Shake It Off» у жывым выкананні на цырымоніі «2014 MTV Video Music Awards», якая прайшла 24 жніўня 2014 года[56]. Свіфт таксама праспявала песню 4 верасня 2014 года на цырымоніі «2014 Germany Radio Awards»[57] і 19 верасня 2014 года падчас жывога выступу на фестывалі «iHeartRadio Music Festival».[58]
10 лістапада 2014 кампазіцыя «Blank Space» была выпушчаная як другі сінгл з альбома. Песня заняла першае месца ў Billboard Hot 100 і Тэйлар стала першай у 56-гадовай гісторыі гэтага чарта жанчынай, чые сінглы зрушылі адзін аднаго з першага месца. Да мая 2015 года было прададзена 3,980,000 копій кампазіцыі ў ЗША.[59] Музычны відэакліп на сінгл быў зняты вядомым амерыканскім рэжысёрам Джозэфам Канам за тры дні ў верасні 2014 ў двух розных месцах Нью-Ёрка на Лонг-Айлендзе. Партнёрам спявачкі ў кліпе стаў 25-гадовы амерыканскі манекенщик і мадэль Шон О’браэн Прай.[60][61] Відэа выпадкова патрапіла ў эфір на «Yahoo!» 10 лістапада 2014 года[62], што некалькі засмуціла рэжысёра, які назваў гэта памылкай.[63] Пазней ён дадаў, што было б лепш, калі б Свіфт сама прадставіла свой кліп.[64] На дадзены момант «Blank Space» н звыш 1,8 млрд праглядаў на YouTube, стаўшы першым жаночым сольным відэа з такім паказчыкам.
У якасці трэцяга сінгла была выкарыстана песня «Style». Крытыкі станоўча паставіліся да такога выбару: выданне Pitchfork Media назвала «Style» 50-й лепшай песняй 2014 года[65], а Даніэль Крэпс (аглядальнік часопіса Rolling Stone) заявіў, што трэці сінгл кардынальна адрозніваецца ад двух папярэдніх, дэманструючы Свіфт з у цёмнага, больш абстрактнага боку.[66] У Billboard Hot 100 кампазіцыя дэбютавала на 60-м месцы, у выніку дабраўшыся да шостай пазіцыі. Музычнае відэа на «Style» зняў амерыканскі рэжысёр і прадзюсар Кайл Ньюман.[67]
17 мая 2015 песня «Bad Blood», якая была запісаная пры ўдзеле Кендрыка Ламара, стала чацвёртым сінглам у падтрымку «1989». Першая версія кампазіцыі ўпершыню трапіла ў чарт Billboard Hot 100 на два тыдні ў лістападзе 2014 года і студзені 2015, дасягнуўшы 78 месца.[68] Пасля прэм’еры новай версіі і музычнага відэа, якое стала вельмі папулярным і ўсталявала на «Vevo» рэкорд па колькасці праглядаў за суткі (20,1 млн), на цырымоніі «Billboard Music Awards 2015» песня вярнулася ў асноўны чарт пад нумарам 53, а ў лічбавы — пад нумарам 26 з продажамі ў 47,000 копій. У выніку «Bad Blood» дасягнула першага месца ў Billboard Hot 100 з продажамі 385,000 копій. Да чэрвеня 2015 года ў ЗША было прададзена 1,1 млн лічбавых копій сінгла.[69] Арыгінальная альбомная версія песні атрымала ў асноўным змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў,[70][71][72] а дуэтная — станоўчыя.[73][74][75]
Пятым сінглам з пласцінкі стала песня «Wildest Dreams», якая атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Музычнае відэа на кампазіцыю зняў рэжысёр Джозэф Кан, які працаваў з Тэйлар над кліпамі «Blank Space» і «Bad Blood». Партнёрам спявачкі стаў амерыканскі акцёр Скот Іствуд.[76] Прэм’ера кліпа адбылася 30 жніўня 2015 года падчас прэ-шоў 32-й цырымоніі «MTV VMA 2015». У ЗША песня двойчы атрымала плацінавы статус і дабралася да пятага месца ў чарце Billboard Hot 100.
З мая па снежань 2015 года Тэйлар гастралявала па свеце ў рамках «1989 World Tour», які сабраў 250 млн даляраў, што зрабіла яго самым прыбытковым турам за ўсю гісторыю. На канцэртах да яе далучаліся зорныя госці, сярод якіх былі Селена Гомес, Джасцін Тымберлейк, Аўрыл Лавін, Лорд, Fifth Harmony, Little Mix, Эд Шыран, Charli XCX, Рэйчэл Платэн, Нік Джонас, Элі Голдзінг, Рыкі Марцін, Сіара, Хайдзі Клум і Кара Дзелавінь. Акрамя таго, Свіфт некалькі разоў выступала з іншым вядомымі музыкамі. Яна праспявала «I Saw Her Standing There» і «Shake It Off» разам з Полам Макартні на шоў «Saturday Night Live 40th Anniversary Special» і разам Кені Чэсні выканала яго песню «Big Star» падчас канцэртнага тура Чэсні «Big Revival Tour» у Нэшвіле. Спявачка таксама аккампанавала Мадонне на гітары ў акустычным прадстаўленні на цырымоніі «iHeartRadio Music Awards». А 30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі «MTV VMA» Тэйлар выступіла разам з Нікі Мінаж. Акрамя таго, Свіфт прымала ўдзел у розных ток-шоў і ранішніх ТБ-праграмах, давала шмат інтэрв’ю.
↑Complex. Complex 50 Best Albums of 2014(нявызн.)(недаступная спасылка). Cosmopolitan (24 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана December 28, 2014.
↑Joseph Kahn(нявызн.) (10 лістапада 2014). Праверана November 10, 2014.
↑Sargent, Jordan. The 100 Best Tracks of 2014(нявызн.)(недаступная спасылка). Pitchfork Media. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана February 5, 2015.