Fearless (альбом Тэйлар Свіфт)
«Fearless» — другі студыйны альбом амеріканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выдадзены 11 лістапада 2008 года. Альбом дэбютаваў у чарце «Billboard 200» адразу на першым месцы, разышоўшысь за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2008 года тыражом у 592 304 асобнікаў. Па выніках года ён стаў самым камерчыскі паспяховым альбомам у ЗША.[1] Стварэнне і рэлізТэйлар Свіфт самастойна напісала 7 з 13 кампазіцый альбома, а таксама ўдзельнічала ў напісанні астатніх 6 песень. Таксама Тэйлар прадзюсіравала альбом разам з Натанам Чепманом. Пры стварэнні альбома выкарыстоўвалісь гітары, банджа і скрыпкі. «Fearless» быў упершыню выпушчаны ў продаж у ЗША і Канадзе 11 лістапада 2008 года. Затым рушылі ўслед рэлізы ў Аўстраліі, Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах:
Крытычныя водгукіУ асноўным «Fearless» атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Па данных сайта Metacritic, які спецыялізуецца на рэцэнзіях, альбом набраў 73 бала са 100 магчымых.[2] Газета Newsday прысвоіла альбому рэйтынг «А» з фармулёўкай «мудра не па гадах» («wise beyond her years»), Джэймс Рыд з газеты The Boston Globe даў станоўчы водгук. Сайт Allmusiс звярнуў увагу на тое, як Свіфт піша свае песні, і адзначыў, што гэты альбом «вырас» у параўнанні з папярэднім.[3] Часопіс Rolling Stone паставіў «Fearless» на 39-е месца ў спісе 50 лепшых альбомаў 2008 года.[4] Сінглы«Love Story» была выпушчана як лід-сінгл з альбома ў верасні 2008 года і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Адначасова з выпускам сінгла быў пушчаны ў ратацыю відэакліп. Песня стала вельмі папулярная і заваявала першыя месцы ў мностве чартаў. На цяперашні час «Love Story» з’яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час. Другі сінгл, «White Horse», з’явіўся ў продажы ў ЗША і Аўстраліі ў лістападзе 2008 года. Песня стала папулярнай, але не змагла паўтарыць поспех папярэдніцы. Паказ відэакліпа стартаваў у лютым 2009 года. Трэцім сінглам стала песня «You Belong With Me». Яна дасягнула 2 пазіцыі ў Billboard Hot 100, чатыры разы атрымала плацінавы статус, а таксама некалькі намінацый на прэмію Грэмі. На кампазіцыю быў зняты відэакліп, які атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку MTV Video Music Awards за «Лепшае жаночае відэа». З альбома было выпушчана яшчэ два сінгла — «Fifteen» і «Fearless». Прома-кампанія![]() У якасці рэкламы новага альбома Тэйлар Свіфт выконвала песні на розных тэлешоў і цырымоніях ўзнагароджання, уключаючы такія перадачы як Saturday Night Live, Late Show with David Letterman і The Ellen DeGeneres Show. Яна таксама выканала песню «Fifteen» разам з Майлі Сайрус на 51 цырымоніі ўручэння прэміі Грэмі. У лютым 2009 года Тэйлар адправілася ў Вялікабрытанію і рэкламавала галоўны сінгл «Love Story» на тэлебачанні і па радыё. Тур у падтрымку альбома, які атрымай назву «Fearless Tour», пачаўся 23 красавіка 2009 года з выступу ў горадзе Эвансвіл, штат Індыяна. Свіфт выступіла ў 50 гарадах ЗША, а таксама ў адной з школ горада Александрыя, штат Віргінія. Спецыяльныя госці на ўсіх канцэртах — Келлі Піклер і група «Гларыяна». Спіс кампазіцый
Пазіцыі ў чартахАльбом стартаваў з першай пазіцыі ў некалькіх буйных чартах, уключаючы Billboard 200. «Fearless» некалькі разоў губляў свае пазіцыі, аднак стаў першым з 1999 года альбомам, які займаў першае месца ў гэтым чарце ў агульнай складанасці 11 тыдняў, з якіх 7 ішлі паслядоўна.[5][6] Ён Таксама стаў першым альбомам ў гісторыі кантры-музыкі, які змог пратрымацца на першым месцы ў Billboard 200 больш сямі тыдняў. «Fearless» стаў залатым у Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі, плацінавым у Аўстраліі і сем разоў плацінавым ў ЗША.[7] «Fearless» стаў першым альбомам у гісторыі, якому за адзін год удалося атрымаць 4 прэстыжныя ўзнагароды: American Music Award, Academy of Country Music Award, Country Music Association Award і Грэмі за лепшы альбом года.[8] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia