Red — чацвёрты студыйны альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года пад лэйблам Big Machine. За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 1,2 мільёна копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў за апошнія дзесяць гадоў. «Red» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і заставаўся на першай пазіцыі ў US Billboard Top Country Albums ў агульнай складанасці 16 тыдняў. Таксама альбом стаў першым у чартах Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі.
Стварэнне і рэліз
Тэйлар на шоу "Good Morning America" у 2012 годзе
Праца над альбомам пачалася яшчэ ў 2010 годзе. Тэйлар напісала дзевяць песень самастойна, а астатнія сем – разам з Максам Марцінам, Ліз Роўз, Дэнам Уілсанам, Эдам Шыранам і Гары Лайтбодзі. Натан Чэпман працаваў у якасці галоўнага прадзюсара альбома. У інтэрв'ю Натан сказаў, што гэта ён натхніў Свіфт на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, але таксама адзначыў, што стыль спявачкі ўсё роўна застаўся індывідуальным і традыцыйным.
Тэйлар Свіфт патлумачыла сэнс назвы альбома наступным чынам:
Розныя эмоцыі, якія сустракаюцца ў гэтым альбоме, у асноўным характарызуюць бурныя, вар'яцкія, напружаныя моманты, перажытыя мной за апошнія два гады. Усе гэтыя эмоцыі — пачынаючы ад моцнай любові, моцнага расчаравання, рэўнасці, замяшання, усе яны — у маім успрыманні — чырвонага колеру...
«Red» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі ад экспертаў. Джон Караманіка з газеты The New York Times сказаў, што альбом «Red» «менш дэталёвы і больш энергічны, чым звычайны стыль музыкі Свіфт», аднак ахарактарызаваў яго як «альбом, у якім Тэйлар перастае прыкідвацца, быццам яна звычайная дзяўчына; яна поп-мегазорка, у якой таксама ёсць свае клопаты». Газета The Times пахваліла «ўзнёслую» лірыку спявачкі, якая прысутнічае, у прыватнасці, у «задуменнай» кампазіцыі «All Too Well». Часопіс Rolling Stone быў рады, што «Тэйлар знайшла сябе».
Першым сінглам з альбома стала песня «We Are Never Ever Getting Back Together», якая заняла першае месца хіт-параду Billboard Hot 100. Яшчэ да свайго выхаду кампазіцыя за 50 хвілін заняла першае месца ў сінглавым чарце iTunes, пабіўшы папярэдні рэкорд (60 хвілін), што зрабіла «We Are Never Ever Getting Back Together» самай паспяховай песняй ў лічбавай гісторыі на той момант.[27][28] Сінгл таксама ўзначаліў чарты iTunes ў 32 краінах.[29] Акрамя таго, песня усталявала рэкорд па знаходжанню кантры-сінгла на першым месцы Billboard Hot 100 за апошнія 32 гады.
Другі сінгл «Begin Again» быў выпушчаны на ITunes 25 верасня 2012. Праз некалькі гадзін пасля рэлізу ў ITunes, ён заняў першае месца, стаўшы тым самым першым сінглам, які зрушыў песню Psy «Gangnam Style» на другі радок. Песня была прададзена тыражом 299 000 лічбавых копій у першы тыдзень продажаў і дэбютавала пад нумарам сем у Billboard Hot 100.
Кампазіцыя «I Knew You Were Trouble» была выпушчаная 27 лістапада 2012 года ў якасці трэцяга сінгла і дэбютавала з аб'ёмам продажаў больш за 400 000 копій, што зрабіла Тэйлар Свіфт першай спявачкай ў гісторыі лічбавай музыкі, чые дзве песні з альбома дасягнулі такога выніку. Песня дэбютавала пад нумарам тры ў Billboard Hot 100 з накладам у 416 000 копій у першы тыдзень. Сінгл стаў камерцыйна паспяховым з продажамі больш за тры мільёны копій у ЗША.
Чацвёртым сінглам стала кампазіцыя «22». Песня дэбютавала на дваццатым месцы ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарт Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.
21 чэрвеня 2013 песня «Red» была выпушчаная пятым камерцыйным сінглам з аднайменнага альбома. Трэк дэбютаваў на вышэйшай пазіцыі чарта Hot Digital Songs, а ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 размясціўся на 6-м радку. «Red» таксама быў зарэгістраваны ў Hot Country Songs і ў чартах іншых краін. 6 лістапада Тэйлар выконвала песню на цырымоніі ўручэння «Country Music Association Awards».
Як частка рэкламнай кампаніі, прадстаўнікі 72 радыё-станцый па ўсім свеце прыляцелі ў Нэшвіл падчас першага тыдня выпуску альбома «Red», каб правесці індывідуальныя інтэрв'ю з Тэйлар. Акрамя гэтага, спявачка таксама наведала шмат ТБ-шоў і выступіла на цырымоніях ўзнагароджання ў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Іспаніі і Аўстраліі.
«Red Tour» у падтрымку альбома пачаўся ў сакавіку 2013 года і ўключаў 86 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Еўропе і Азіі. Эд Шыран удзельнічаў у турнэ па Паўночнай Амерыцы, дзе праспяваў «Everything Has Changed» разам са Свіфт. Сярод запрошаных гасцей (спяваўшых з Тэйлар дуэтам на розных канцэртах) былі Карлі Сайман, Tegan and Sara, Джэніфер Лопес, Люк Браян, Патрык Стамп (з гурта Fall Out Boy), Элі Голдзінг, Nelly, Сара Бареліс, Шэр Лойд, B.o.B, Гары Лайтбодзі, Train, Neon Trees, Flatts, Хантэр Хейз, Эмелі Санд і Сэм Сміт. Тур прыцягнуў больш за 1.7 мільёна фанатаў і сабраў больш за 150 мільёнаў даляраў.
Таксама Свіфт супрацоўнічала з многімі музыкамі. Напрыклад, яна выканала песню «As Tears Go By» разам з гуртам The Rolling Stones у Чыкага падчас іх тура 50 & Counting і праспявала песню «Highway Don't Care» разам з Цімам Макгро і Кітам Урбанам на цырымоніі ACM Awards 2013 года.
Спявачка выйграла тры ўзнагароды «MTV Europe Music Awards» у 2012 годзе, уключаючы «Best Female» і «Best Live Act». Песня «I Knew You Were Trouble» выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Best Female» на цырымоніі 2013 «MTV Video Music Awards». Акрамя таго, Тэйлар была названая лепшай выканаўцай кантры («Best Female Country Artist)» на цырымоніі «American Music Awards» 2012 і выканаўцам года («Artist of the Year») на цырымоніі 2013 года. «Нэшвілская асацыяцыя аўтараў песень» («The Nashville Songwriters Association») узнагародзіла Свіфт прэміяй «Songwriter/Artist Award» ужо ў 5-ы і 6-ы раз на цырымоніях у 2012 і 2013 гадах.
↑Kate Mossman. Taylor Swift: Red – review(нявызн.)(недаступная спасылка). The Guardian (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2013. Праверана 18 кастрычніка 2012.
↑Taylor Swift — Red(нявызн.)(недаступная спасылка). "danishcharts.dk". Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2016. Праверана November 5, 2012.
↑Taylor Swift — Red(нявызн.). "dutchcharts.nl". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
↑Taylor Swift — Red(нявызн.). "finnishcharts.com". Hung Medien. Праверана November 5, 2012.
↑Taylor Swift — Red(нявызн.). "lescharts.com". Hung Medien. Праверана November 28, 2012.