Ours (песня Тэйлар Свіфт)
«Ours» (бел. «Наша») — шосты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Першапачаткова песня выйшла у якасці прома-сінгла 8 лістапада 2011, а ўжо 22 лістапада была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine як паўнапраўны сінгл і стала даступная для лічбавай дыстрыбуцыі[1]. Нягледзячы на гэта, на кантры-радыё кампазіцыя трапіла толькі 5 снежня[2]. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 6-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Трэк атрымаў некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5]. Інфармацыя«Ours», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 8 лістапада 2011 песня стала прома-сінглам у падтрыму альбома, а 22 лістапада атрымала правы паўнапраўнага сінгла[1]. На кантры-радыё «Ours» была адпраўлена толькі 5 снежня, але гэта не перашкодзіла ёй дасягнуць першага радка галоўнага амерыканскага чарта кантры-песень Hot Country Songs, што стала 2 запар і 6 увогуле чарттоперам Свіфт у гэтым хіт-парадзе. У Billboard Hot 100 сінгл заняў 13 месца, у Канадзе стаў 68 у асноўным чарце і 1 у кантры-аддзяленні, у Аўстраліі апынуўся на 91 пазіцыі, у Вялікабрытаніі — на 181. Гэтаю песню, як і некаторыя іншыя са «Speak Now», Тэйлар прысвяціла свайму былому хлопцу Джону Маеру. Яна напісала яе ў 19 гадоў, у 2009 годзе. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Кампазіцыя атрымала вельмі добрыя водгукі і атрымала некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5]. Кліп на песню здымалі два дні ў Нэшвіле. Ён выйшаў 2 снежня 2011 года. Рэжысёр — Дэклан Уайтблум. Версіі
ЧартыШтотыднёвыя чарты
Выніковыя гадавыя чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia