Red (песня Тэйлар Свіфт)
«Red» (бел. «Чырвоны») — пяты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага аднайменнага альбома. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 2 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці пятага паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1]. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 6 месца ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards. ІнфармацыяТэйлар Свіфт анансавала «Red» 1 кастрычніка 2012 года на тэлешоў Good Morning America[2]. 7 кастрычніка ў жывым эфіры BBC Radio 1 на ўручэнні Teen Awards спявачка ўпершыню выканала кампазіцыю. Як патлумачыла Свіфт, назва і сэнс песні адлюстроўвае яе эмацыйны стан, тым самым ахопліваючы ўсю лірычную канцэпцыю альбома Red. Пазней, у інтэрв'ю часопісу Billboard, Свіфт таксама ўдакладніла, што падчас запісу альбома, менавіта «Red» стала пераломнай песняй[3]. 6 лістапада 2013 года Тэйлар выконала «Red» на цырымоніі ўручэння Country Music Association Awards сумесна з Элісан Краўс, Эдгарам Мэерам, Эрыкам Даркенам, Сэмам Бушам і Вінсам Гілам. Менавіта гэтая версія песні стала даступная для лічбавай загрузкі і стала паўнавартасным пятым сінглам з аднайменнага альбома[4]. Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
«Red» уяўляе сабой кантры-кампазіцыю з некаторымі музычнымі кампанентамі софт- і поп-року[5]. Яна вынконваецца ў танальнасці мі мажор з тэмпам прыблізна ў 125 удараў у хвіліну. У сваю чаргу, вакал Свіфт у межах кампазіцыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад F♯3 да C♯5[6]. Кліп на «Red» упершыню быў прадстаўлены 3 ліпеня 2013 года. Рэжысёрам выступіў Кені Джэксан[7]. Відэашэраг змантаваны з кадраў канцэртных выступленняў Тэйлар падчас тура Red Tour[8]. Адпавядаючы тэксту песні, у кліпе пераважае чырвоны колер. Праца была намінавана на прэмію CMT Music Awards у катэгорыі «Відэа года», аднак узнагароду не атрымала. Песня дэбютавала на шостым месцы ў чарце Billboard Hot 100 у ЗША і на першым месцы ў чарце Hot Digital Songs, які засноўваецца на продажах без уліку стрымінгу. Таксама ў Злучаных Штатах песня дэбютавала на другім месцы ў кантры-чарце Hot Country Songs. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Патаемнае пасланне — «Стралец». Версіі
Крытычныя водгукіКампазіцыя ў асноўным атрымала станоўчыя водгукі ад музычных экспертаў і аглядальнікаў. Taste of Country ацанілі «Red» у 4.5 зоркі з магчымых 5, назваўшы трэк лепшай песняй альбома[9]. Рэдакцыя Rolling Stone вылучыла гучанне банджа і гітары, ахарактарызаваўшы кампазіцыю, як простую, але ў той жа час эфектную[10]. У аглядах ад E! Online І Music City Post у песні былі адзначаны меладычнасць і пачуццёвая лірыка[11][12]. Неадназначнае меркаванне выказаў часопіс Spin. Рэдакцыя палічыла, што Тэйлар узяла на сябе «непрыдатную для яе ролю глянцавага софт-рокера»[13]. Падобны пункт гледжання выказалі і ў Entertainment Weekly. Там адзначылі, што трэку не хапае запалу і сэксуальнасці[14]. «Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.
Чарты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia