«The Last Time» (бел. «Апошні раз») — сёмы і апошні сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red»[1]. Кампазіцыя была запісана ў дуэце з Гары Лайтбодзі. Артысты напісалі песню ў супрацоўніцтве з Джэкнайфам Лі. Афіцыйны рэліз адбыўся 4 лістапада 2013 года пад лэйблам Big Machine.
Крытыкі добра прынялі песню. Яны назвалі яе адной з самых дарослых у альбоме і адзначылі, што яна паказвае яго змрочны бок[2]. У чартах сінгл не меў асаблівага поспеху.
Інфармацыя
Песню прыдумалі і запісалі за адзін дзень. Першая версія стала канчатковай і ўвайшла ў альбом. Згодна са словамі Гары Лайтбодзі, увесь працэс заняў каля 9 гадзін. Тэйлар хацела прайграць гучанне песень U2 і Snow Patrol, якія для гуртоў прадзюсаваў Джэкнайф Лі, да якога яна таксама звярнулася з прапановай наконт супрацоўніцтва.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
|
Я напісала «The Last Time» з Гары Лайтбодзі. Я заўсёды хацела з ім папрацаваць. Гэтая песня пра тое, што мне калісьці давялося перажыць. Уявіце сабе дзверы і хлопца, які стаіць за імі на холадзе. Ён раз за разам кідаў сваю дзяўчыну, а потым вяртаўся і прасіў даць яму шанец, як па замкнёным коле. Па іншы бок гэтых дзвярэй са слязамі на вачах стаіць дзяўчына, пытаецца ў сябе, як яна можа яго прагнаць, калі так моцна яго кахае, але яна не хоча зноў пакутаваць. Яны абодва клянуцца, што гэта будзе апошні раз. Яна клянецца, што апошні раз прымае яго назад, а ён кажа, што апошні раз сыходзіць і робіць ёй балюча. Гэта па-сапраўднаму эмацыйная песня, і я вельмі ганаруся тым, што Гары прыняў удзел у запісе альбома.
|
|
Крытыкі добра прынялі песню, аднак у якасці сінгла яна не набыла камерцыйнага поспеху[3].
Кліп на песню выйшаў 12 лістапада 2013 года. Рэжысёрам выступіў Тэры Рычардсан. Відэа было знята на канцэрце падчас тура Red Tour у Сакрамэнта, штат Каліфорнія[4].
Патаемнае пасланне — «Лос-Анджэлес падчас твайго перапынку».
Чарты
Зноскі
- ↑ Atilano, Joseph R.. Album Review: "RED" by Taylor Swift (нявызн.). The Philippine Inquirer (13 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы December 24, 2017. Праверана October 20, 2013.
- ↑ Sciarretto, Amy. Taylor Swift, 'Red' - Album Review (нявызн.). PopCrush. Townsquare Media. Архівавана з першакрыніцы October 19, 2012. Праверана 13 October 2013.
- ↑ Sciarretto, Amy. Taylor Swift, 'Red' - Album Review (нявызн.). PopCrush. Townsquare Media. Архівавана з першакрыніцы October 19, 2012. Праверана 13 October 2013.
- ↑ CapitalFM: Taylor Swift Joined By Snow Patrol’s Gary Lightbody During Sacramento Tour Show (нявызн.). wordpress.com (28 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы September 4, 2017. Праверана September 4, 2017.
 |
---|
|
Альбомы | |
---|
Сінглы | |
---|
Сумесныя сінглы | |
---|
Фільмаграфія | |
---|
Канцертныя туры | |
---|