Дом Вульфа Мазо
Дом Вульфа Мазо — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 8. Пабудаваны сярэдзіне ў XIX ст. з цэглы. Гісторыя![]() У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1]. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікам гэтага пляца на вуліцы Праабражэнскай стаў купец Вульф Мазо. У 1892 годзе ён накіраваў у Мінскую гарадскую ўправу праект на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны і цалкам рэалізаваны. Паводле праекта новы дом Мазо меў складаны план і быў накрыты двухсхільным дахам. На першым і другім паверхах былі жылыя пакоі. У двары размяшчаўся комплекс гаспадарчых пабудоў[1]. У 1908 годзе гэты дом разам з зямельным пляцам перайшоў да мінскіх мяшчан Гутманаў, якія адразу выканалі капітальны рамонт будынка, што закрануў толькі яго інтэр’еры. Адначасова ў будынку быў зроблены водаправод[1]. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў будынку было толькі дзве жылыя кватэры: у адной пражывалі яго ўладальнікі, а другая кватэра здавалася. Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад камунальныя кватэры[1]. ![]() У гады Другой сусветнай вайны былы дом Мазо не пацярпеў[1]. Архітэктура![]() Двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад расчлянёны па гарызанталі карнізным поясам[2] і фланкіраваны лапаткамі з фігурнымі філёнкамі[1]. 1-ы паверх вырашаны строга. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны 2-га паверха дэкарыраваны ліштвамі, сандрыкамі, руставанымі падаконнымі плітамі. У цэнтры 2-га паверха невялікі балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё)[2]. Праём балконных дзвярэй аздоблены зверху ляпной вазай з кветкамі[1], абапал кручаныя калонкамі, фігурным сандрыкам з лепкай. У бакавой частцы будынка — арачны праезд, перакрыты скляпеннямі. Выкарыстоўваецца як жылы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia