Факультэт грамадскіх навук БДУ
Факультэт грамадскіх навук БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1921—1925 гадах. Рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ. Гісторыя1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах БДУ — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. Факультэт грамадскіх навук меў задачай рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гаспадаркі, педагогікі, права і мовазнаўства.[1] Вядома пра існаванне кафедр: рускай гісторыі; гісторыі Беларусі; усеагульнай гісторыі; гісторыі рэлігіі; гісторыі літаратуры рускай і беларускай; псіхалогіі і педагогікі; філасофскіх навук; гісторыі рускай мовы; гісторыі матэрыялізму; эканамічных навук; гісторыі мастацтва; юрыдычных навук; гісторыі яўрэяў; яўрэйскай літаратуры і мовы; беларускай мовы. Выкладаліся таксама французская, няммецкая, англійская, польская, старажытныя мовы.[2] У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт БДУ, а на самім факультэце засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні.[3] Вядома пра існаванне кафедр: дыялектычнага матэрыялізму; грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу; адміністрацыйнага права; дзяржаўнага права; таваразнаўства; міжнароднага права; эканамічнай палітыкі; сацыялогіі і першабытнай культуры; гісторыі народнай гаспадаркі Заходняй Еўропы; статыстыкі; народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі; гісторыі расійскага і літоўска-беларускага права; крымінальнага права; крымінальнага працэсу; гісторыі інстытутаў прыватнага права; бухгалтэрыі і рахунказнаўства; прыкладной эканомікі; палітычнай эканоміі; агульнай тэорыі права; гісторыі права.[3][4] На факультэце існавалі наступныя навукова-дапаможныя ўстановы:
У 1925/26 навучальным годзе факультэт грамадскіх навук быў рэарганізаваны ў факультэт права і гаспадаркі БДУ. Дэканы
ЛітаратураСпасылкі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia