Французская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 700 964
Колькасць выяў 76 721
Колькасць старонак 13 591 164
Колькасць правак 227 474 595
Зарэгістраваных удзельнікаў 5 278 354
Актыўных удзельнікаў 38 372
Адміністратараў 142
Глыбіня 272,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка

Станам на 7 жніўня 2025 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 700 964 артыкулаў. Зарэгістравана 5 278 354 удзельнікаў, з якіх 38 372 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 142 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 227 474 595

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya