Ігар Сяргеевіч Ясінскі
Ігар Ясінскі (нар. 4 ліпеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, але ў большасці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў гадавую арэнду гродзенскаму «Нёману», дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 года пакінуў сталічны клуб[3]. Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года падпісаў з «Нёманам» кантракт на 1,5 гады. У другой палове 2013 года на полі не з’яўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дубліруючы склад гродзенцаў. Першую палову 2014 года прапусціў з-за чарговай траўмы, а з чэрвеня 2014 года пачаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца. У снежні 2014 года стала вядома, што Ігар пакіне гродзенскі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча[4]. У студзені 2015 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Мікашэвічы[6]. Пасля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клубах, як «Слуцк», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сезон 2016 у выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтана». Спачатку гуляў у аснове наваполацкага клуба, але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак не здолеў выратаваць бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У пачатку 2017 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 года вярнуўся ў Беларусь, пасля прагляду стаўшы іграком «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[11]. У пачатку 2019 года трэніраваўся з жыткавіцкім ЮАС, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам, у сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[12]. У першай палове 2021 года заставаўся адным з асноўных ігракоў рэчычан у Вышэйшай лізе. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[15]. Па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны. У студзені 2023 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2024 года[17]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia