Аляксей Аляксандравіч Губараў

Аляксей Аляксандравіч Губараў
руск.: Алексей Губарев
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: генерал-маёр авіяцыі[d] і генерал-маёр
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1931(1931-03-29)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 лютага 2015(2015-02-21)[2] (83 гады)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Аляксандравіч Губараў (руск.: Алексе́й Алекса́ндрович Гу́барев; 29 сакавіка 1931, сяло Гвардзейцы, Самарская вобласць, РСФСР -21 лютага 2015) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза (1975, 1978). Лётчык-касманаўт (1975). Герой ЧССР (1978). Генерал-маёр авіяцыі (1983).

Біяграфія

Скончыў ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча ў 1952 годзе, Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына ў 1961 годзе. У 1963-81 гадах у атрадзе касманаўтаў. 11 студзеня-9 лютага 1975 года з Г. М. Грэчкам здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2-10 сакавіка 1978 года з У.Рэмекам — палёт на касмічным караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнародны экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асноўны экіпаж: Ю. В. Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касмічным караблём «Саюз-27». правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.

Зноскі

  1. Губарев Алексей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г Alexej Alexandrovič Gubarev // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya