Валерый Фёдаравіч Быкоўскі
Вале́рый Фё́даравіч Быко́ўскі (2 жніўня 1934 — 27 сакавіка 2019) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза, які здзейсніў тры палёты ў космас агульнай працягласцю 20 сутак 17 гадзін 48 хвілін 21 секунды. БіяграфіяВалерый Фёдаравіч нарадзіўся 2 жніўня 1934 года, у горадзе Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобласці. Скончыў школу маскоўскага аэраклуба, Качынскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1955) і Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968). Увайшоў у склад атрада касманаўтаў адным з першых падчас першага набору з ВПС ў 1960 годзе, ён быў лётчыкам-знішчальнікам з моманту заканчэння Качынскага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя А. Ф. Мяснікова ў 1955 годзе і служыў у знішчальным палку Маскоўскага акругі СПА. Першы свой палёт у космас здзейсніў камандзірам карабля «Усход-5» з 14 па 19 чэрвеня 1963 года. Працягласць гэтага палёту была 4 сутак 23-ы гадзіны 6 хвілін, палёт праходзіў сумесна з палётам карабля «Усход-6», пілатуемага Валянцінай Церашковай. У другім сваім касмічным палёце з 15 па 23 верасня 1976 таксама быў камандзірам карабля «Саюз-22». Палёт працягваўся 7 сутак 21 гадзіну 52 хвіліны 17 секунд. Трэці палёт здзейсніў у якасці камандзіра савецка-нямецкага экіпажа на караблі «Саюз-31» (26 жніўня — 3 верасня 1978 гады) для працы на борце арбітальнай станцыі «Салют-6», вярнуўся на караблі «Саюз-29», увесь палёт працягваўся 7 сутак 20 гадзін 49 хвілін 4 секунды. За тры рэйсы ў космас налётаў 20 сутак 17 гадзін 47 хвілін 21 секунда. У 1988 годзе выйшаў з атрада касманаўтаў. Зноскі
Валерый Фёдаравіч Быкоўскі на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia