Валянціна Уладзіміраўна Церашкова
Валянці́на Уладзі́міраўна Церашко́ва (руск.: Валенти́на Влади́мировна Терешко́ва; нар. 6 сакавіка 1937, вёска Масленнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць) — савецкі касманаўт, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцень кандыдатаў была абраная пілотам касмічнага карабля Усход-5, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 года. ДзяцінстваВалянціна Церашкова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Масленнікава Яраслаўскай вобласці ў сялянскай сям’і выхадцаў з Беларусі (бацька — з-пад Магілёва, маці — з вёскі Ерамееўшчына Дубровенскага раёна). Як расказвала сама Валянціна Уладзіміраўна, у дзяцінстве яна гаварыла са сваякамі па-беларуску[6]. Прафесійная кар’ера
ПрызнаннеУ 1973 годзе яе імем названая вуліца ў Віцебску. З 1975 года Ганаровы грамадзянін горада Віцебска. Грамадская дзейнасцьУ 2011 годзе абрана дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі ад партыі «Адзіная Расія» па яраслаўскім рэгіянальным спісе. Церашкова разам з Аленай Мізулінай, Ірынай Яравой і Андрэем Скочам уваходзіць у міжфракцыйную дэпутацкую групу па абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў; у гэтай якасці яна падтрымлівала ўнясенне змен у Канстытуцыю Расіі, паводле якіх «праваслаўе з’яўляецца асновай нацыянальнай і культурнай самабытнасці Расіі». Намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па федэратыўным ладзе і пытаннях мясцовага самакіравання з 21 снежня 2011 года. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia