Анатоль Мікалаевіч Беразавой
Анатоль Мікалаевіч Берагавой (11 красавіка 1942, пасёлак Энем, Тахтамукайскі раён, Адыгея — 20 верасня 2014, Масква) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1982), лётчык-касманаўт СССР (1982). БіяграфіяСкончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына (1977). З 1970 года ў атрадзе касманаўтаў. Як камандзір здзейсніў касмічны палёт з В. В. Лебедзевым на караблях «Саюз Т-5, −6, −7» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (13 мая — 10 снежня 1982). У 1988—1990 гадах рыхтаваўся па праграме падрыхтоўкі камандзіра карабля-выратавальніка. 6 красавіка 1991 года палкоўнік Анатоль Мікалаевіч Беразавой быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра атрада касманаўтаў, аднак 31 кастрычніка 1992 з-за звальнення з Узброеных Сіл па ўзросту быў адлічаны з атрада касманаўтаў, пасля чаго да 20 сакавіка 1999 працаваў намеснікам прэзідэнта і членам бюро Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, а таксама членам бюро прэзідыума Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia