Генадзь Міхайлавіч Стракалаў
Генадзь Міхайлавіч Страка́лаў[5] (руск.: Геннадий Михайлович Стрекалов; 28 кастрычніка 1940 — 25 снежня 2004) — савецкі і расійскі касманаўт-даследчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980), кандыдат тэхнічных навук (1985). Заслужаны майстар спорту СССР (1981). ![]() БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Мыцішчы (Маскоўская вобласць, Расія). У 1957 годзе скончыў школу ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. У 1957—1960 гадах працаваў на Заводзе эксперыментальнага машынабудавання (вытворчая база АКБ-1), дзе прымаў удзел у вырабе корпуса першага штучнага спадарожніка Зямлі. У 1965 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Інжынер-механік». З кастрычніка 1964 года працаваў у АКБ-1 (пазней Цэнтральнае канструктарскае бюро эксперыментальнага машынабудавання, сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С. П. Каралёва) тэхнікам-стажорам, са жніўня 1965 года — інжынерам-канструктарам. З верасня 1966 года інжынер у Цэнтральным канструктарскім бюро эксперыментальнага машынабудавання (ЦКБЭМ), у 1970—1973 гадах — старшы інжынер. У 1968 годзе скончыў Інстытут марксізму-ленінізму пры Калінінградскім гарадскім камітэце КПСС. З 17 студзеня 1995 года працаваў начальнікам 291-га аддзела НВА «Энергія» (камандзір атрада касманаўтаў НВА «Энергія»). У атрадзе касманаўтаўПасля медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем 1 лістапада 1971 года Г. М. Стракалаў атрымаў заключэнне Галоўнай медыцынскай камісіі аб годнасці да спецыяльнай трэніроўкі. 27 сакавіка 1973 года на пасяджэнні Дзяржаўнай міжведамаснай камісіі быў рэкамендаваны да залічэння ў Атрад касманаўтаў. 21 сакавіка 1973 года быў прызначаны на пасаду касманаўта-даследчыка. У 1973 годзе Генадзь Стракалаў працаваў у галоўнай аператыўнай групе кіравання пры лётна-канструктарскіх выпрабаваннях карабля 7К-С (11Ф732) і комплексу 27К («Салют» — «Саюз») на судне «Акадэмік Каралёў» і ў Цэнтры кіравання палётамі ў Еўпаторыі, асвоіў пілатаванне самалёта Л-29 і здзейсніў 7 скачкоў з парашутам. Са студзеня 1974 года па студзень 1976 года Г. М. Стракалаў праходзіў падрыхтоўку да выпрабавальнага палёту на касмічным караблі 7К-С у якасці бортінжынера экіпажа, разам з Юрыем Малышавым, са студзеня па верасень 1976 года падрыхтоўку ў якасці бортінжынера другога экіпажа касмічнага карабля «Саюз-22» па праграме выпрабаванні шматзанальнай фотакамеры МКФ-6, зробленай у ГДР. З кастрычніка 1978 года па снежань 1979 года разам з Васілём Лазаравым рыхтаваўся да першага выпрабавальнага палёту на караблі «Саюз Т» у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа. У кастрычніку 1980 года Генадзь Стракалаў быў пераведзены ў асноўны экіпаж і замяніў у ім Канстанціна Феакцістава і працягнуў падрыхтоўку ў якасці касманаўта-даследчыка, разам з Леанідам Кізімам і Алегам Макаравым. З верасня 1981 года па красавік 1982 года праходзіў падрыхтоўку ў якасці бортінжынера дубліруючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз Т-5» па праграме 1-й асноўнай экспедыцыі на станцыю «Салют-7», разам з Уладзімірам Цітовым. Праходзіў падрыхтоўку па праграме «Буран», разам з Генадзем Манаковым і Віктарам Забалоцкім у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Генадзем Манаковым у якасці бортінжынера першага экіпажа карабля «Саюз ТМ-10» на арбітальны комплекс «Мір». З мая 1994 года па люты 1995 года праходзіў падрыхтоўку да палёту разам з Уладзімірам Дзяжуравым, з 1 лістапада 1994 года — па праграме Мір—НАСА разам з Норманам Тагардам (ЗША). Адлічаны Г. М. Стракалаў з атрада касманаўтаў 17 студзеня 1995 года ў сувязі з выхадам на пенсію. ПалётыГ. М. Стракалаў выканаў 5 палётаў у космас агульнай працягласцю 268 сутак 22 гадзіны 25 хвілін 21 секунда[6]. Зрабіў 4 выхады ў адкрыты космас агульнай працягласцю 20 гадзін 57 мінут[6]. Выканаў палёты[6]:
26 верасня 1983 года з-за аварыі ракеты-носьбіта не адбыўся старт касмічнага карабля «Саюз Т-10-1» з У. Цітовым і Г. Стракалавым на борце[6]. Грамадская дзейнасць і захапленніЗ 1984 года Г. М. Стакалаў займаў пасаду старшыні Федэрацыі водналыжнага спорту СССР, у 1990—1991 гадах — старшыні Маскоўскага абласнога Камітэта абароны міру, з 1991 года — Расійскага Камітэта абароны міру[6]. З 1992 года быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Быў кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі 3-га склікання[6]. У 1990 годзе ў час палёту ўдзельнічаў у культурнай праграме «Космас—Чалавек—Культура» пад Сцягам міру. Захапляўся горнымі і воднымі лыжамі, тэнісам, футболам, хакеем і меў 3-ці разрад па лёгкай атлетыцы, 1-ы разрад па хакеі[6]. Аўтар кнігі «Благодарен судьбе». Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia