Пасталова (Бярозаўскі раён)
Пастало́ва[1] (трансліт.: Pastalova, руск.: Постолово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага, працаваў каралеўскі вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Найноўшы часУ 1905 годзе — в. Пастолава. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Малецкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, якую ў заходняй частцы перасякае аўтадарога, ва ўсходняй да яе прымыкае завулак. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia