Грыцавічы (Бярозаўскі раён)
Грыцаві́чы[1] (трансліт.: Hrycavičy, руск.: Грицевичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20,5 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 36 двароў, 56 жыхароў (2005). ГісторыяУзгадваецца ў 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 23 будынкі. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры вёскі прымыкаюць два кароткія завулкі. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia