Бухалі
Бухалі́[1] (трансліт.: Buchali, руск.: Бухали) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУзгадваецца ў 1856 годзе як в. Бухалы ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Памешчыкам Васілеўскім у вёсцы належалі 11 душ. Паводле перапісу 1897 года — вёска Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Каля вёскі знаходзіліся аднайменныя маёнткі ва ўладанні Адама Барысаўскага (1 двор, 6 жыхароў), Леакадзіі Барысаўскай (1 двор, 9 жыхароў), Антона Андронаўскага (1 двор, 11 жыхароў) і Уладзіміра Фядота (2 двары, 7 жыхароў). У 1905 годзе — вёска, маёнтак, аколіца. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і са жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Сялянскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 5 лютага 1932 года ў Малесцкай гміне. З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За гады вайны расстраляны 1 жыхар вёскі ў г. Бяроза. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. У 2002 годзе ўваходзіла ў саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia