Сасноўка (Бярозаўскі раён)
Сасно́ўка[1] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Пружанскім павеце ў Кобрынскай эканоміі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года царкоўна-прыходская школа. З 1915 года Сасноўка акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (з 1979 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, у цэнтры з паўдёвага боку да яе прымыкае завулак. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia