Віснявічы
Вісняві́чы[1] (трансліт.: Visniavičy, руск.: Висневичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 29 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 11 будынкаў, з 5 лютага 1932 года ў Малецкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінула 4 жыхары, на фронце — 9 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з кароткай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з усходу на захад. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia