Барыс (князь друцкі)

Барыс
Бацька Рагвалод-Васіль Барысавіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс (канец XII ст.) — князь друцкі (згадв. 1196).

Даследчыкі выводзяць кн. Барыса з Ізяславічаў Полацкіх, адны лічаць яго сынам Рагвалода Барысавіча, другія — сынам Усяслава Рагвалодавіча, трэція — самім Усяславам Рагвалодавічам, чацвёртыя — сынам Глеба Рагвалодавіча.

Згаваецца летапісам пад 12.3.1196 года, калі ў саюзе з чарнігаўцамі і разам з Васількам Валадаравічам удзельнічаў у паходзе на Віцебск, тым часам залежны ад Смаленска. Барыс вызначыўся ў бітве, якая скочылася разгромам смаленскага войска, узяў у палон смаленскага князя Мсціслава Раманавіча і перадаў яго чарнігаўскаму князю па просьбе апошняга.

Паводле М. Ермаловіча, тое, што Барыс дзейнічаў у саюзе з палачанамі, сведчыць пра вяртанне Друцка ў 1180 годзе пад уплыў Полацка[1].

Зноскі

  1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і…
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya