Свята-Аляксандра-Неўская царква (Мінск)
Царква святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску — праваслаўны храм, пабудаваны ў 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада. Архітэктар — В. І. Струеў. Адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў першапачатковае аблічча. Гісторыя стварэння![]() На ўзвядзенне храма-помніка будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага кіравання ў красавіку 1896 года быў зацверджаны каштарыс на агульную суму 11.227,39 рублёў. Месцам для будаўніцтва абраны вайсковыя могілкі на ўскраіне Мінска, званай Доўгім Бродам. На збудаванне храма ў візантыйскім стылі сродкі ахвяравалі таксама войскі мясцовага гарнізона і прыватныя асобы — галоўным чынам сваякі загінулых воінаў. Актыўна дапамагаў у гэтай справе благачынны 30-й пяхотнай дывізіі протаіерэй Павел Багдановіч. 20.000 рублёў на пабудову храма ўнесла «дачка» лейб-гвардыі Кексгольмскага палка Марыя Кексгольмская[1] — турэцкая сірата, падабраная салдатамі палка ў 1877 годзе на полі бою. Будаўніцтва было задумана як помнік воінам, якія аддалі сваё жыццё ў руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў. Пра гэта нагадваюць захаваныя з тых часоў дзве мемарыяльныя дошкі, умантаваныя ў цэнтральны неф. На іх выгравіраваны імёны 118 воінаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га пяхотнага Каломенскага палка, загінулых пры ўзяцці Плеўны ў Балгарыі. Акрамя таго, побач храма знаходзяцца магілы некалькіх герояў вайны 1877-1878 гадоў — генерал-лейтэнанта Э. В. Жыржынскага , генерал-маёра І. А. Бырдзіна, падпалкоўнікаў А. Т. Дзехцярова, В. К. Жэжэро[2] і С. К. Абрамава. Храм быў спраектаваны ў неарускім стылі XVII—XVIII стагоддзяў, і збудаваны на месцы маленькай драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Як паведамляў у сваім рапарце ад 9 снежня 1897 года святар Павел Багдановіч,
Аднак падчас узгаднення з Мінскім архіерэем была вызначаная іншая дата—2 лютага 1898 года, якая практычна супадала з 20-годдзем сканчэння Руска-турэцкай вайны. Храм быў прысвечаны памяці "в бозе почившего Государя Императора Александра III"[3]. Урачыстае асвячэнне храма адбылося 2 лютага 1898 года. Чын асвячэння здзейсніў праасвяшчэнны Сімеон , епіскап Мінскі і Тураўскі, пасля архіепіскап, духавенства мінскіх цэркваў у прысутнасці вялікай колькасці гараджан. Храм быў прыпісаны да 119-га пяхотнага Каломенскага палка. Пачаткова ў царквы не было правага і левага прыдзелаў, у ліпені 1899 года Павел Багдановіч накіраваў рапарт з просьбай дазволіць дабудаваць два каменныя прыдзелы, ужо ў 1900 годзе працы па прыбудове прыдзелаў былі завершаны, і храм набыў сучасны выгляд. Архітэктура![]() Мураваны крыжова-купальны трохнефавы аднаапсідны чатырохслуповы храм-помнік. У цэнтры сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі ўзвышаецца масіўны купал на васьмігранным светлавым барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Меншыя дэкаратыўныя купалы сіметрычна размешчаны над дахамі бакавых нефаў. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца высокая двух'ярусная званіца з шатровым пакрыццём, размешчаная над бабінцам. Цікавыя факты
НабажэнствыНабажэнствы ў храме праходзяць штодня раніцай і ўвечар, акрамя вечара панядзелка. Пачатак ранішняй службы ў 09.00, вячэрняй — у 18.00. У нядзелю раніцай праходзяць дзве службы — у 07.00 і ў 10.00. У храме рэгулярна здзяйсняюцца таінствы хрышчэння і вянчання, ёсць уласны хор, дзейнічае нядзельная школа. З моманту асвячэння храма і да цяперашняга часу чатыры разы ў год на Сусветныя суботы тут праходзяць памінальныя набажэнствы, у якіх загінулыя войны называюцца пайменна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia