Гаўрыла Станіслававіч Здановіч
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч (10 красавіка 1900 года, в. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 6 ліпеня 1984 года, Варонеж) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза. Пачатковая біяграфіяГаўрыла Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Крывошын цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Асірацеўшы, выхоўваўся ў дзіцячым прытулку ў вёсцы Салоніца ў Палтаўскай вобласці, дзе скончыў 6-ы клас пачатковай школы, атрымаў адукацыю шаўца і пачаў працаваць чаляднікам. Ваенная службаГрамадзянская вайнаУ 1919 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў пад Пулкавым і Дзецкім Сялом супраць войскаў пад камандаваннем генерала Юдзеніча, якія надыходзілі на Петраград. У 1921 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). Міжваенны часУ 1920 годзе скончыў камандныя курсы пры штабе 14-й арміі ў Крэмнеьчуке, у 1931 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1933 годзе — Акадэмічныя курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА . З 1931 года служыў на пасадах начальніка штаба палка, дывізіі. Вялікая Айчынная і савецка-японская вайныЗ чэрвеня 1941 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У пачатковы перыяд вайны Здановіч разам з дывізіяй трапіў у акружэнне, з якога выйшаў з баямі пад Пыратынам (Палтаўская вобласць). У верасні 1942 года палкоўнік Гаўрыла Станіслававіч Здановіч быў прызначаны на пасаду камандзіра 203-й стралковай дывізіі , якая ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту ў лютым 1943 года ў ходзе Варашылаўградскай аперацыі вызваляла горада Краснадон, Свярдлоўск і Ровенькі , а ў кастрычніку таго ж года ў ходзе Запарожскай аперацыі вызваліла горад Запарожжа, за што загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна дывізія атрымала ганаровае найменне «Запарожская». З лютага па красавік 1944 года 203-я Запарожская стралковая дывізія (66-й стралковы корпус, 3-й Украінскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Здановіча прымала ўдзел у Нікапольска-Крыварожскай і Адэскай аперацыях , у ходзе якіх былі вызваленыя Нікапаль, Мікалаеў і Адэса. 15 мая 1944 года ў баях за Днястроўскі плацдарм Г. С. Здановіч быў паранены. 13 красавіка 1945 года ў ходзе Браціслаўска-Брноўскай аперацыі дывізія пад камандаваннем Здановіча у складзе 49-га стралковага корпуса (53-я армія , 2-і Украінскі фронт) вызваліла славацкі горад Гадонін . З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр Гаўрыла Станіслававіч Здановіч прымаў удзел у савецка-японскай вайне, падчас якой умела кіраваў баявымі дзеяннямі частак 203-й Запарожскай стралковай дывізіі (53-я армія, Забайкальскі фронт). У жніўні 1945 года дывізія здзейсніла 1500-кіламетровы марш праз стэпе, пераадолела горы Вялікага Хінгана , фарсіравала раку Ляохэ , выйшаўшы ў раён горада Фусінь (КНР). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з японскімі мілітарыстамі генерал-маёру Гаўрыле Станіслававічу Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4772). Пасляваенная кар’ераЗ заканчэннем вайны Здановіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Быў начальнікам курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, затым — старшынёй Тамбоўскага абласнога камітэта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ, з жніўня 1951 года — ДТСААФ). Абіраўся дэпутатам Тамбоўскага абласнога Савета ад Кірсанаўскага раёна . У 1955 годзе генерал-маёр Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч выйшаў у запас, пасля чаго жыў у Варонежы. Памёр 6 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Паўднёва-Заходніх могілках у Варонежы. Узнагароды
ПамяцьІмя Героя прысвоена Крывошынскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь). Зноскі
Творы
СпасылкіГаўрыла Станіслававіч Здановіч на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia