Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет)
Но́вы Свет[1] (трансліт.: Novy Sviet, руск.: Новый Свет) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. Паблізу ёсць паклады гліны. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia