Іванаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Іва́наўка[1] (трансліт.: Ivanaŭka, руск.: Ивановка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, 4 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. Больш за палову гаспадарак займаліся вырабам фурманак, калёс, вазоў, драбін. У 1909 годзе 1221 дзесяціна зямлі, царкоўна-прыхадская школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Агульная праца», дзейнічалі гамарня і ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 86 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). У вёсцы меліся базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia