Жытанежжа
Жытане́жжа[1] (трансліт.: Žytaniežža, руск.: Житонежье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (157 м). Транспартная сеткаТранспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Губічы — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 ветракі, у Недайскай воласці Гомельскага павета. У 1909 годзе 926 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе пабудаваны будынак земскай школы і пачаліся заняткі ў ёй. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Трактар», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад захопнікаў. На фронце загінулі 72 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). Да 17 мая 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Недайскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Глазаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia