Васільеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Васі́льеўка[1] (трансліт.: Vasiĺjeŭka, руск.: Васильевка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 47 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавалі гамарня і ваўначоска. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка). Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia