Глазінінская зямляГлазінінская, Глазынінская зямля — мясцовасць прылеглая да Гомеля («при месте Гомельском») у 2-й палове XVI ст., адзін з першых вядомых цяпер гомельскіх мікратапонімаў. ГісторыяУ 1560 годзе лістом вял.кн. Жыгімонта Аўгуста гэтая ворная зямля сярэдняй якасці («грунту среднего») пацверджана як ранейшае наданне гаспадара Якіму Паповічу, прозвішча якога сведчыць пра паходжанне з сям'і святара. Паводле «Рэестру рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» (1560) названы Якім Паповіч штогод мусіў плаціць з надзелу «до скарбу господарского з кождое бочки земли за цынш, за жито, за овес по два гроши и по два пенези; за дань грошовую копа одна, грошей двадцать». НазваУ публікацыях «Рэестра рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 года назва зямлі даецца як «Глазынінская» (1853) і «Глазінінская», або «Гразоўская» («тая земля Гразовская», 1886). Прычыну варыяцыі ў другой публікацыі вызначыць цяжка, не выключана памылка публікатараў 1886 года. Таксама, магчыма, дублетнасць назвы можна тлумачыць праз традыцыяю балта-славянскага ўзаемадзеяння—тады тапонім «Глазінінская» паходзіць з літоўскага «gleizavóti», «gleiznóti» (пэцкаць, брудзіць, гразніць), а «Гразоўская» — старабеларускі пераклад балцкай назвы. Нельга выключаць, што перад Якімам Паповічам названы надзел трымаў нейкі Глазыня, а перад або пасля яго асоба з мянушкай ці прозвішчам корню Гроз-/Граз-. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia