Якубаўка (Гомель)

Вёска
Якубаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Якубаўка на карце Беларусі ±
Якубаўка (Гомель) (Беларусь)
Якубаўка (Гомель)
Якубаўка (Гомель) (Гомельская вобласць)
Якубаўка (Гомель)

Яку́баўка[1] (трансліт.: Jakubaŭka, руск.: Якубовка) — былая вёска, якая ў 1957 годзе ўвайшла ў склад г. Гомеля[2]. Знаходзіцца ў Навабеліцкім раёне горада (вуліцы Лугавая і Палявая) на левым беразе ракі Сож.

Раней ўваходзіла ў склад Улукаўскага сельсавета, налічвала 180 двароў і 710 жыхароў.

На момант 2025 года большасць былой Якубаўкі ўсё яшчэ забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.

Водныя аб’екты

Якубаўка (паралельна вул. Палявой) уздоўж падзелена вяслярным каналам (яго шырыня месцамі да 100 метраў), звязаным невялікім каналам з ракой Сож.

Крыніцы

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya