Рэчыцкае падвалле (гістарычны раён Гомеля)![]() Рэчыцкае падвалле – гістарычны раён горада Гомеля, вядомы з дакументаў другой паловы XVIII ст. Знаходзілася на поўдні і паўднёвым захадзе ад гомельскага замка, верагодна, між тагачаснай вуліцай Рэчыцкай і ярам Гамяюк. Гістарычныя звесткіНазва «падвалле» (польск.: «podwale») указвае на размяшчэнне забудовы пад земляным валам. Факт забудовы гэтай мясцовасці сведчыць аб страце старой абарончай сістэмай сваёй ранейшай значнасці і мэтазгоднасці. Па стане на 1765 г. Рэчыцкае падвалле ўключала 19 гаспадарак, у 1771 г. – 18. Гаспадарамі значыліся мужчыны. Толькі адна гаспадарка ў гэтыя гады была запісанай за жанчынай: верагодна, удавой з характэрным падвойным прозвішчам Пятрова Гомеліха, але без пазнакі імя. Асобныя прозвішчы гаспадароў, што жылі ў той час на падваллі, сведчаць аб іх прафесійнай прыналежнасці ці родзе заняткаў – кравец, бондар, канавал. Па сведчанні даследчыка гісторыі Гомеля Алега Макушнікава Рэчыцкае падвалле працягвала існаваць і ў канцы XVIII ст., будучы пазначаным на плане 1799 г. сярод каля шаснаццаці іншых вуліц і дзясятка завулкаў «местечка Гомля». Сваю назву мясцовасць страціла, відаць, на пачатку ХІХ стст. у сувязі з маштабнай перабудовай гістарычнага Гомеля. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia