Манастырок (Гомель)![]() Засценак Манастырок (пасля далучэння проста Манастырок) — гістарычны раён горада Гомеля. Тэрытарыяльна размешчаны па-за сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная (за мастом «Кавальны-1»), паміж чыгуначным палатном і вёскай Любны, а з поўначы абмежаваны вуліцамі Беларускай і Леванеўскай. Манастырок з’яўляецца часткай былой Спасавай Слабады. Таксама як і Спасава Слабада, Манастырок быў першапачаткова заселены стараверамі. Геаграфічныя адметнасціГістарычным цэнтрам раёна з’яўляюцца вуліцы: 1-я Заводская (раней Падгорная) і 2-я Заводская (раней Манастырская). ![]() Вядомым месцам Манастырка з’яўляецца так званая «Басава гара», самая высокая кропка Манастырка, на якой размяшчаўся дом заможнага абшарніка па прозвішчу Шаўцоў (рас. Шевцов)[1]. Гістарычныя адметнасціМанастырок вядомы сваім лесапільным заводам Левіціна (па інш. версіі Левітана). Гэта адлюстравана на карце Гомеля 1910 года. На той жа карце 1910 года, Манастырок апошніраз узгадаваецца пад назвай «Засценак Манастырок» [2]. ![]() Яшчэ адной адметнасцю былі могілкі старавераў, якія знаходзіліся недалёка ад Басавай гары (не захаваліся)[3]. ![]() ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia