Чапаева (Гомель)
Чапаева — жылы масіў у Навабеліцкім раёне Гомеля[1]. У межах Гомеля з 1957 г., да гэтага — пасёлак ва Улукаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[2]. Асноўныя вуліцы — Высокая, Усходняя, Валадарскага, Свярдлова, Бабушкіна, Магістральная[1][2]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. Пачаў фарміравацца ў 1920-я гг. разам з фарміраваннем асноўных вуліц, часткова на месцы колішняга лугу, вядомага як «Дачы Палякова»[3]. Бязладнасць вулічнай забудовы спарадзіла неафіцыйнае найменне гэтага раёна Собачий Ящик (літаральна — Сабачая Скрыня), якое бытавала сярод жыхароў суседняй Новай Беліцы[3]. Раён забудоўваўся перасяленцамі з розных вёсак Гомельскага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў. Работнікі чыгункі стварылі жыллёвы кааператыў «Чырвоны транспартнік» і пабудавалі тры баракі для сваіх сем'яў[4]. У пачатку 1930-х гг. жыхары вуліцы Свярдлова і яе наваколляў супольна з сялянамі вёскі Якубаўка стварылі калгас імя В. І. Чапаева. Мяркуецца, што на яго аснове ўзнік пасёлак імя Чапаева (ці проста — Чапаева)[4]. 7 кастрычніка 1957 г. пасёлак увайшоў у межы Гомеля[5]. На момант уваходжання складаўся са 100 двароў, дзе пражывала 430 чалавек[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia