Свісток (гістарычны раён Гомеля)![]() Свісток — гістарычны раён Гомеля, былая ўскраіна ва ўсходняй частцы горада, на правым беразе ракі Сож. Умоўныя межы: вуліца Парыжскай Камуны, Сожская вуліца, якая пераходзіць у круты яр-спуск да ракі (на поўначы); гэты яр з'яўляўся мяжой з іншай гарадской ускраінай — Каўказам; вул. Набярэжная ўздоўж ракі Сож (на усходзе); вул. Пушкіна і Піянерскі парк (на паўднёвым захадзе). Асноўныя вуліцы (акрамя пералічаных): Арцёма (з Крушэўскім спускам), Валатаўская, Садовая, Сожская, Карла Маркса, завулак Пушкіна[1]. Краязнавец А. Рогалеў да Свістка яшчэ адносіць колішнія вуліцы Баярскую, Мільённую і барона Нолькена[2] (сучасныя — Білецкага, Баўмана і Ланге). Паказальна, што ў краязнаўчай літаратуры пачатку ХХ ст. межы Свістка выразна не акрэсліваліся[3]. ГісторыяУ аснове назвы ўскраіны метафарычнае пераасэнсаванне хадзячай мянушкі «свісток» (асноўным насельніцтвам гэтых кварталаў было гомельскае чыноўніцтва і афіцэрства). Па звестках 1889 г. Свістоўскай вуліцай раней называлася Садовая, а Новасвістоўскай — Бульварная (сучасная Парыжскай Камуны)[4]. Тым часам пад 1909 г. ёсць згадка, што Свістоўскай паралельна называлася вуліца Валатаўская[5]. У пачатку 20-га стагоддзя Свісток быў добра распланаваны і забудаваны. Згодна з апісаннямі таго часу прырода і прыгажосць гэтага раёна старога Гомеля не саступалі княжацкаму парку. Да 1911 года частка крутога берага Сожа ў раёне Свістка была добраўпарадкавана: разбіты сквер, пабудаваны летні тэатр, клуб, буфет. Маляўнічая панарама на засожскія прасторы прыцягвала жыхароў у гэтую частку горада. Берагавая круча ў раёне Свістка была месцам летніх гулянняў. У 1910-я гады планавалася правесці спуск па глыбокаму яру да рачнога заліва і абсталяваць прыстань для зімовай стаянкі параходаў і барак. Цяпер былая гарадская ўскраіна ўваходзіць у склад Цэнтральнага раёна горада. Яна па-ранейшаму з'яўляецца адным з самых спакойных, зялёных і маляўнічых куткоў Гомеля. Алея на высокім рачным беразе ўздоўж вул. Набярэжнай — адно з месцаў адпачынка і масавых гулянняў гамяльчан. Забудова былога Свістка неаднародная. Пераважаюць 3—5-павярховыя будынкі 1950—70-х гадоў. Асобныя кварталы забудаваны сучаснымі 9-павярховымі дамамі. У паўночнай частцызахавалася індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Цікавыя факты
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia