Чачэрскае прадмесце (гістарычны раён Гомеля)![]() Чачэрскае прадмесце — гістарычны раён горада Гомеля, вядомы з дакументаў другой паловы XVIII ст. Прымыкала да тагачаснай Чачэрскай вуліцы, верагодна, з поўначы і паўночнага захаду. Дакладныя межы невядомыя. Меркаванае размяшчэнне — між сучаснымі Кіеўскім і Баярскім (Білецкім) спускамі. Гістарычныя звесткіУ Чачэрскім прадмесці (Przedmiescie Czeczerskie) па стане на 1765 г. знаходзілася 57 гаспадарак. У 1771 г. іх колькасць складала 65. Яны ў пераважнай большасці значыліся за гаспадарамі-мужчынамі. Жанчыны і ў 1765, і 1771 г. валодалі толькі чатырма гаспадаркамі. Прозвішчы часткі гаспадароў, што жылі ў прадмесці, указваюць на іх прафесійную прыналежнасць ці род заняткаў — слесар, півавар, каваль, шавец, кравец, пекар («калачнік»), «бакаляр». У Чачэрскім прадмесці знаходзілася сядзіба беліцкага святара (Антон, 1765 г.; Якаў, 1771 г.). Каля брамы «в предмести Чечерской улици», паводле звестак 1776 г., знаходзіўся дом, дзе пражываў «штатной уездного комысара прапорщик Балаздински». З сярэдзіны 1770-х гг. успрымалася як частка ўласна Гомеля («внутре местечка»). Сваю назву мясцовасць страціла, відаць, на мяжы XVIII-ХІХ стст. у сувязі з маштабнай перабудовай гістарычнага Гомеля. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia