Казлякевічы
Казляке́вічы[1] (трансліт.: Kazliakievičy, руск.: Козлякевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў. ГісторыяВядома з 1567 года. У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вядомыя асобы
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia