Прыазёрная (Баранавіцкі раён)
Прыазёрная[1] (трансліт.: Pryaziornaja, руск.: Приозёрная; да 1969 года Балабановічы (Балобанавічы)) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 8 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Бараўцы на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. Да вёскі далучаны хутар Гельда. ГісторыяВядома з канца XVI стагоддзя пад назвай Балабановічы (Балобанавічы). З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1869 годзе тут адкрыта школа граматы. На пачатак XX стагоддзя Балабановічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 90 двароў, 780 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак — 5 двароў, каля 40 жыхароў З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лістапада 1959 года цэнтр Балабанавіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 17 лістапада 1959 года па 22 сакавіка 1962 года ў складзе Палонкаўскага сельсавета[2]. У 1969 годзе Балабановічы перайменаваны ў Прыазёрную. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia