Цешаўле
Це́шаўле[4] (трансліт.: Ciešaŭlie, руск.: Тешевле) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда, за 2 км ад ракі Мышанкі, на аўтадарозе Дзятлава — Новая Мыш. ГісторыяУ 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 8 ліпеня 1944 года. Пры вызваленні вёскі Цешаўля вызначыўся камандзір агнявога ўзвода артылерыйска-мінамётнага палка старшы лейтэнант Р. А. Чакмянёў. 8 ліпеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем захапіў абарончы пункт гітлераўцаў у вёсцы, адбіў тут 2 контратакі праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 250 гітлераўцаў. Чакмянёў загінуў у гэтым баі, пахаваны ў суседнім пасёлку Першамайскім. 25 верасня 1944 года Чакмянёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах вайны загінула 40 вяскоўцаў. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[5]. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia