Белалессе
Белале́ссе[1] (трансліт.: Bielaliessie, руск.: Белолесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяКаля вёскі існаваў курган[2]. Найменне, верагодна, было ўтворана ад назвы ляснога ўрочышча, дзе было заснавана паселішча. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Старая Мыш. Вёска адносіцца да праваслаўнага прыхода Новая Мыш. У 1888 годзе ў Белалессі пачала дзейнічаць школа граматы. У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[3]. Інфраструктура
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia