Шпакоўцы
Шпако́ўцы[1] (трансліт.: Špakoŭcy, руск.: Шпаковцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 22 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяУ 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia