Драгабыль
Драгабы́ль[1] (трансліт.: Drahabyĺ, руск.: Дрогобыль) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы. ГісторыяВядома з сярэдзіны XVI стагоддзя, уласнасць Хадкевічаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі. У 1870 годзе вёска і фальварак належалі Залатніцкаму і знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Сумежна з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia